Гарачы подых пажадання...

Мария Хрусталёва-Перчик
Гарачы подых пажадання
Мой розум спальвае да дна.
Прабач мне гэткае каханне:
Ты ўсё ж не мой, я - не твая.

Не бачыла ўжо колькі тыдняў;
Здалося - у рэшце рэшт спакой.
Ды й позірк твой цудоўна вызнаў,
Што не твая я, ты - не мой.

Спакуса - прэч! Ды сэрца - неслух.
І думкі - аб табе адным -
Твой дотык мрояць на прадвесні,
У якім абое мы згарым...