Правапiсанне

Лаззаро
Правапісанне —
з чыстага ліста,
без недарэчных
плямаў і памылак
ды з дапамогай
светачу Хрыста —
не умаленне —
велічная сіла.

Правамаўленне —
сціпласць языка —
акт абрытання
бурнай плыні слова —
не на безводдзі
ссохлая рака —
а ціхаводдзе
з вераю Хрыстовай.

Праваздзяйсненне —
праведнасці баль —
не па прынуке —
шчырай волі сэрца —
заўсёды —  радасць,
ісцінны Грааль,
заўсёды —  мудрасць,
Божае бяссмерце.