Лаззаро

Ольга Маро
http://www.stihi.ru/avtor/lazzaro

Нябёс блакiтных ззянне бачу я.
Ў iх чысцiня вачэй блiшчыць твая.
Там у цiшы анёлы гiмн табе пяюць,
Зачараваныя паэты ўсцяж iдуць.

Я са здзiўленнем за табою назiраю,
Травiнку ў вуснах я салодкую трымаю.
Я ў стозе сена расхрыстаушыся ляжу,
Для вогнiшча свайго чакаю я дажджу.

А нада мною воблачка ляцiць.
Там дзесцi зiмнай зоркай зiхацiць,
Трымаючыся за сваё пяро,
Жыхар нябёс блакiтных Лаззаро.