зимнее

Анастасия Котюргина
                Т. Булгакавай

Лёгкасці ветру
                не стае,
што ж да мяне!..
Снежань... Ён цеплыню разрэжа
І горад - яблык саспелы.
Ўвап'юцца ў духмянае цела
                вусені ўсіх метро.

За снегам прыйдзе святло,
І ў доме зялёным-зялёным
сТАНЕ ўсё
                улюбёным!..
І ляжа зіма-зіма...
                Бярэцік будзеш здымаць,
Люстэрку не ўсміхнешся.
У ціхай штодзённай песні
Тралейбусам паплыве сіняе-сіняе...

                І да бясконцасці:
Табе цішыні не стае,
                мне - не хапае лёгкасці...(с) 27-28.11.13