остаюсь...

Анастасия Котюргина
Застаюся цнатлівай!..
Калыша лясы
Да начной нематы
Твой расчулены голас.
Тут разлітая боязь
Мілых рук.
Толькі ты
Не спыняй і яшчэ
папрасі: “Пацалуй!”
Пад сукенкай насіць
Кожны дотык (да
                ўскрыку шчаслівы).
Застаюся цнатлівай!..
І крыж мой даруй!
Бо яшчэ і абдымкі хаваюць належна
твой спакой,
незалежнасць маю…
Светлы Мой, я і сэрца спыню,
Каб спалося табе лёгкакрыла!
Застаюся цнатлівай!
Ўстаю на лязо
У адзінай прасцінцы з аблокаў і зор,
І сябе за цябе абдымаю.
Паглядзі, я
                ужо не трымаю
За краёчкі.
                Трываю ледзь-ледзь –
Усюды неба, і страшна ўзляцець…
Толькі шчасце і сэрца прымусіць:
-   Застаюся з табой…
                Застаюся!... (17.4.20-14)