Калыханка

Сидоров Георгий
Калыханка

Засынай, мой любы сыне
Хай гайдаецца калыска
Будзеш жыці ў краіне
Там, дзе вольны вей-вятрыска...

Засынай пад шэпат зораў,
Пад лагодны сьпеў птушыны.
Сьпі пад ціхі шолах бораў
Засынай, сынок любімы.

Хай прысніцца поле жыта
То бясконцая прастора...
Месяц, зьнічкамі абвіты
Ўдзень знікае па-за борам.

Вочкі сплюшчвай, наш анёлак
Неба будзе хай без хмараў
Ды пад ціхі гоман зёлак
Летуцяць твае ўсе мары...

Засынай, наш любы сыне
Хай гайдаецца калыска
Будзеш жыці ў краіне
Там, дзе вольны вей-вятрыска...