После потопа

Анастасия Котюргина
І Бог пачуе!
Ты сам прыснішся –
                такі расчулены.
Рукі заблудзяцца ў валасах.
…Толькі нябёсы даюць у пасаг
мне.
          …Сонца бы выпіць,
і памяць астыне!
Ды пацалункам збягае па спіне
Гэта лязо.
У палоне нажа
плоцю  хварэе рука і кінжал.
Цела не верыць, што стала алеем –
проста метал кожны раз пунсавее.

Бог не пачуе!
І варта крычаць
Толькі ад дотыку злога пляча.
Злога ды роднага…
                Як жа ня марыць
Аб першародным шчасці – ударыць?

Толькі б да смерці!
                Такія грахі,
Божа, дай сцерці з любімай рукі!.. (4.10.20-14)