Восень

Галина Синякова
на белорусском языке

Люблю я лесу шапаценне,
Калі ўжо восеньскай парой
Скідае ён сваё адзенне,
На зімні ладзіцца спакой.

Лісты павольна ападаюць,
А кроны дрэваў вецер гне,
Зямельку-маці накрываюць, –
Спаць будзе ў цеплым дыване.

Лісточкі, жоўтыя, як сонца,
Прытуліць да сябе зямля…
Магу так назіраць бясконца,
Мне любы спеў і шэпт галля.