Што сказаць

Галина Синякова
На белорусском языке


Стары на сына скардзіўся, журыўся:
“Забыўся на радзіму, карані”.
Што мне сказаць? Напэўна, ён забыўся.
Аб тым, як маці дажывала дні.

Знямоглая, сканала ў бальніцы,
Сын жорстка збіў яе – перашкаджала:
Кабету прыглядзеў, хацеў жаніцца,
А маці месца у хаце занімала.

Ды хворая была, яе дагляду
Павінен быў аддаць і час, і сілы.
Не мог трываць дакорлівых паглядаў
І шлях паскорыў маці да магілы...

Яна аднойчы слабаю рукою
Ад сына прыняла хмяльное зелле,
Ён не суздолеў вытрымаць такое,
Раз'юшаны і страшны ў пахмеллі,

Сын з ложка кінуў маці на падлогу,
Прыкрыўшы голаў кволымі рукамі,
Яна з мальбой звярнулася да Бога,
Бо сын не чуў, ён біў яе… нагамі.

Прасіла Бога - розум даці сыну,
А ёй -  хутчэй паслаць ад мук збавенне,
“За што, сынок, крывіначка, адзіны?”
Як быццам, наступіла прасвятленне.

Спыніўся кат, агледзеў хату, маці,
Быў твар яе збялелы ў крыві:
“Ад роднае рукі, ды ў роднай хаце”…
Закрыла вочы. “Доўга сын жыві!”.

Пазваў суседзяў, хуткай дапамогі,
Як быццам, дачакацца ён не мог,
Ці фельчар быў не пільны, ці не строгі,
А моўчкі вынес маці за парог.

Праз колькі дзён яе ўжо не стала,
Не далі рады лекі і бальніца,
Старое сэрца біцца перастала,
З сабой забрала маці таямніцу...

Суседка, што наведвала старую,
Пабачыла на целе сінякі,
Усё ж не ўтаіла вестку тую:
“Загінула ад сынавай рукі”…

Старому я нічога не сказала,
Камяк у горле, як тут гаварыць?
Пакінуць і забыць! Канешне, мала!
Ды не суддзя я, мушу – не судзіць.

2004г.