Муха

Татьяна Анисько
Цэлы дзень білася муха аб шкло. І галавой, і бокам, нават спрабавала прабіцца пузам - усё марна.

Мала што змянілася і на наступны дзень. Яна бачыла, як ранккам уставала сонейка, як воблакі забаўляліся у метамарфозы. Пяшчотны ветрык кранаў лісце знаёмай бярозкі...

"Так блізка, толькі некалькі крокаў, якія пераадолець немагчыма!" - думала муха.
Яна жужала і марыла, што вырвецца з пасткі. "І чаго толькі сюды палезла, што тут прывабіла? Лепей бы лётала галодная, але ж вольная..." - нясцерпныя і няспынныя думкі праносіліся ў яе галаве.

Так прайшоў тыдзень. Пакуль аднойчы, ужо зусім страціўшая надзею казурка, не захацела развітацца з сонейкам. "Што за цуд!" Крылы адчулі павеў ласкавага, крыху халоднага ветрыка. Яна не стрымалася і паляцела насустрач незразумеламу. Паляцела і праскачыла праз адкрытую фортку.