Ошибка

Алесь Рыбачёнок
Чалавек ішоў да дому.
Мажа п’яны, можа не.
Толькі пад кустом ядлоўцу,
Страціў грош (капейку, дзве).
Смех у роце – што капейка:
Не мільён і не мільярд.
І гісторыі не зменіць
Стары кругленькі мядзяк.

Толькі вось якая справа:
Чалавеку мядзяка, не хапіла
Каб ў краме купіць сыну слоўніка.
“ Ай, куплю наступным разам”
Як сказаў так і зрабіў.
І праз месяц ён з заробкаў,
Слоўнік усё ж такі  набыў.

А за дзень да той пакупкі,
Сын прынёс у сшытку “два”.
Ну што зробіш пад час працы –
Слоўніка ў руках няма.
Смех на палцы – ну што “двойка”?
Ці ў яго яна адна…
Не, гісторыі не зменіць гэта “двойка” ў сынка.

Толькі вось якая справа,
Каб не гэта “двоечка”,
У сынка была б за чвэрць,
Мінімум “чацьвёрачка”.
І каб слоўнік падвярнуўся,
Пад руку якраз у час,
У атэстат замест “чацьвёркі”
Красавала б, пэўна, “пяць”.
“Паступіў” бы сын у сталіцу,
Скончыў бы ўнівэрсытэт.
І заняў бы пост вялікі –
Стаў бы лепшы прэзыдэнт.

Але гора чалавецтву!
Адбылося ўсё не так.
Падкасіў прагрэс сусветны,
Стары кругленькі мядзяк.




Толькі вось якая справа –
Вінаваты не мядзяк.
Не, не ён змяніў падзеі –
Гэта дзірка ў штанах.