Хопiць

Татьяна Анисько
Хопіць паганіць родную мову!
Хопіць яе прыніжаць, адмаўляць!
Стала замежным нязвыклае слова,
Як непатрэбнае стала знікаць!

Хопіць лічыць яе мовай сялянства,
Хопіць цурацца яе, зневажаць!
Не разумею, якое тут панства
Ганьбіць і мову з ужытку зжываць?

Ніва пабіта градам расійскім,
Скрыпка не грае, зломаны смык.
Сэрца крыўдуе, становяцца лішнімі
мастацкія творы, скарбніцы кніг.