Санэт

Анастасия Котюргина
Сустракая між намі ludus*
Цябе баяцца жанчыны.
Прыходзяць да сэрца людзі,
Але за дзвярыма маўчым мы.

Мы тыя ж каго б не любілі –
З сябе мы сябе збіраем.
Сам насам няшчасны мілы –
Шчаслівая я, зямная.

І кожны ў сваёй адзіноце,
Але ўдваіх. Не болей.
Няхай папялушкі боцік
Нагадвае пра боль мне.

А з гора я выйду новая.
Не, я ў цябе сталевая!
2012


*(лЮдус – лац. любоў-гульня)