Ты шепчешь мне

Анастасия Котюргина
Ты шэпчаш мне, што сумаваць
Нам засталося.
Збівае просінь сны на гаць,
Снягі на восень…

Лягчэй нябёсы праляглі
У сумны доднік.
Я пацягнуся да зямлі
Жыццём сягоння.
І прытулюся… А ў траве
Запахне вечным.
І я замару ў яе
Спакой прылегчы.

20-11