у гэтай кропцы Сусвету была я калiсьцi

Анна Сметанна
Ў гэтай кропцы Сусвету была я калісьці,
бо чаму да шчымлівай тугі мне знаёмы
на рахманай бярозцы пяшчотнае лісце
і заранка ружовая ўздоўж акаёму...

Дзўны пошчак птушыны на ранішнім золку,
Тумановыя вэлюмы над паплавамі.
Ў таямнічым сутонні прыціхлыя ёлкі,
і паветра празрыстае па-над ставамі.


О, зямныя абшары, як лёс пакрыёма...
І тады навакольле бясконца квітнела,
Я была тут калісці, але не вядома,
Колькі год з таго часу назад праляцела...

я была тут пясчынкай, рабінаю горкай,
альбо промнем залёным чужога сусвету.
каласком ля ручая ці яшчаркай зоркай,
суразмоўцам адвечным бестурботнага свету...