Гимн прафсаюзау работникау культуры Беларуси

Вячеслав Макуть
 (саліст)
Усходзіць зара над маёй Беларуссю,
І сонца прамень нас да працы заве!
Бо я – культработнік, і тым ганаруся.
Я людзям нясу светлы наш запавет!

ПРЫПЕЎ:
(уступае хор)

Яднае нас любоў да нашай працы.
Мы знаем мэту нашага жыцця.
Культуры нашай новыя палацы
Хай асвятляе прафсаюзны сцяг.
Наш звонкі голас да нябёс імкнецца!
Мы апантаннасць дорым вам сваю!
Няхай заўжды найлепшым ён завецца –
Культуры нашай слаўны прафсаюз.

(хор)
У цесным культурным саюзе мы разам, -
Мы спадчыну продкаў нашчадкам нясем.
Ад даўніх былін і да сёняшніх казак
Гісторыю пішам у жыццёвай красе.

ПРЫПЕЎ:

(пройгрыш)
Славутыя продкі натхняюць, як Музы.
Чакае гасцёў вышываны абрус!
Упэўненасць жыць нам даюць прафсаюзы,
І з гонарам мы свой трымаем САЮЗ!

ПРЫПЕЎ:

2013
Вячаслаў Макуць