Молитва

Галина Синякова
на белорусском языке

Дай мне, Божа, любовi, веры,
Дай мне сiлы i далей жыць,
Хай не буду я нуднай, шэрай,
Каб "ваўком" не прыйшлося выць,

Што дарэмна жыццё пражывала,
Штось казала супраць душы,
Што дабра зрабіла я мала,
Пакарыла мала вяршынь.

Дай мне мудрасць памылкі, Усявышні,
Як даруеш гpaxi, даравацъ,
Быць для блiзкiх баюся лiшняй,
Iм патрэбнай хачу я стаць...

Хай у твар свежы вецер вее,
Дай мне, Божа, розуму, сiл!
Хай жыве у сэрцы надзея,
Дай любовi, надзеi ўсiм!