Трывога

Галина Синякова
на белорусском языке

І зноў трывожыць пал вясновы,
Хоць снег растаяць не паспеў,
Так хочуць людзі траўкі новай,
Ім не шкада кустоў і дрэў.

Няхай гараць, бо іх багата
На нашай роднае зямлі!
Палі ў агні, лясы і хаты,
Свае знішчаем карані...

Зямлі жывая абалонка
Гарыць ад дурасці людской,
У дыме родная старонка,
Бо чалавек пайшоў вайной -

На луг і лес, на ўсе жывое:
На вожыкаў, чмялёў, вужоў,
Гараць з пасохлаю травою
Выводкі птушак і зайцоў.

Загінуць матылькі і жабы,
Выратавання ім няма,
Няма надзеі, нават слабай,
Завошта гэткая чума?

Навошта – здзекі над зямлёю,
Яна – адна на ўсіх, для ўсіх?
Вы не падпальвйце вясною
Яе прастораў, траў сухіх!

Зямля за клопаты аддзячыць,
Народзіць новы белы гай,
Каб заўтра мы змаглі пабачыць,
Як расцвітае родны край.