Народную загадку,
Бы гарачую аладку
Так і гэтак перакідаюць,
Покуль не адгадаюць:
Як яна халодная,
Дык усе галодныя.
Як яна пад'ела,
Дык у хаце павесялела.
Гэта ж печка,
Бы белая авечка,
Яшчэ і люстэрка ўмазана,
Каб носу быць без сажы.
Бы тая маладзіца,
Стаіць печ-агнявіца.
На ёй бель-фіранкі
І бліны ад мамкі,
І пельмені "Баба Аня",
І бульба у чыгуне.
На чарані, бы паляне,
Цела вольна адпачне.
І душа горнецца
Ужо на спачын.
Раніцай жа успорацца
У шэсць зімовых гадзін.
Засмяецца печ
Вогненным смехам.
Трэба дроў насеч
На дрывотні спехам.
Смачну страву
Гатаваць.
Куранят араву
Частаваць.
Справіцца з плоймаю
Галодных ратоў,
Быць цяпла поўнаю,
Не баяцца маразоў.
Маразы на Хрышчэнне
Няхай яе баяцца,
Бо бярозавае паленне
Ужо ляжыць у хаце.
На камінку
Ляжаць запалкі,
У прысаку -
Вугалёк яркі.
Калі скокне ён
Ды на падлогу -
То прыметы плён:
Чакай госця,
Глядзі на дарогу!
І загадкі,
І прыметы,
Як пельмені-аладкі -
Усё ад печы.
Родзічы-патомкі -
Рэстараны, сталовыя,
Яшчэ потым
"Магдональсы" новыя.
Усё ад печы,
Ад яе, прабабкі,
Яе мудрасці старэчай,
А нам анігадкі!
Ад белае бабкі,
Цёплай,цаглянай,
І ўзорнай унучкі,
Модніцы кафлянай.
Магутнай кацельняй,
Што грэе мегаполіс,
Паклонімся,як пад'елі,
Прабабцы ў пояс!