Ты сонца памяцi маёй!

Станислав Шастак
Ты -  сонца памяці маёй!
Ты ў душу прынясла святло...
І ажыло ўсё, што было,
Што адышло слязой, крывёй...,
Ты - сонца памяці маёй!

Ты душу сонцам асвяціла!
І я былым сустрэчам рад.
Іду ў цвітучы майскі сад,
Дзе мама гушкала, насіла
Сваіх жаданых немаўлят,
Якім жыццё яна дарыла.

Бо ажыло ўсё, што міла...
І я ізноўку малады!
Сышлі ў небыццё гады
Ціхуткім ручаём вады
С той першай стрэчы, як тады...
Нам доля рукі разлучыла!