Лiтаратурнае прадмесьце. Верш на замову

Махнач Сергей Юрьевсын
http://vk.com/topic-77642387_30570193

Пры першым сваім наведванні я папрасіў кожнага прысутнага назваць па адным слове, каб напісаць з гэтых слоў верш. Вось што атрымалася:


СЛОВЫ:

малако, бамбiза, панчохi, гарбата,
конi, антрацыт, не ведаю, яснота,
баравiк.


ВЕРШ:

Быццам уладальнік супер прыза,
Адчуваю сэрца бойкі грук.
Я прыйшоў – гарэза і БАМБIЗА,
Вы мяне прыміце ў цесны круг.

Вінаваты, што спазніўся трохі:
КОНI пераблыталі шашу.
Вы прасілі апрануць ПАНЧОХI,
Выбачайце, я іх не нашу.

Гутарку за кавай ці ГАРБАТАЙ
Асвятлiць прыемна МАЛАКОМ:
Гэта я – настойлівы i ўпарты –
Светлым вас парадаваў радком.

Гэта я прагнаў тугу, ляноту,
Склаўшы просты вершык на заказ.
Яснасць трэба ўнесці мне, "ЯСНОТУ" –
Даўся лёгка верша кожны сказ.

Словы забіваў цвікамі ў дошку,
А калі забіў усе цвікі,
Я складаў у кошык «панарошку»
Словы, як грыбы-БАРАВIКI.

Ці там год грыбны спрыяў мне, ці там
Цуды – я НЕ ВЕДАЮ, сябры:
Ноч зямлю накрыла АНТРАЦЫТАМ,
Словы-зоркі ззяюць з той пары.

05.01.2015