Са святам

Наталья Клепикова
Вы бачылі, сябры, такi малюнак-
"Марыя-Маці, побач з ёй Дзіця"?
Паслаў нам Бог дзівосны падарунак-
З нябёсаў Немаўля- Святло жыцця!
Сын Божы ў свет прыйшоў! Сын нарадзіўся!
Сяброў і родных будзем віншаваць!
Ён дзеля грэшных на зямлі з'явіўся-
Яго мы шчыра будзем усхваляць!
Хай Усемагутны здзейснiць нашы мары,
Анёл наш дом захоўвае ад зла,
Хай знікнуць хваляванняў цяжкіх хмары...
I не змаўкае Госпаду хвала...