На нараджэнне Хрыстова

Верасовы Звон
На нараджэнне Хрыстова 
 
Радуйся свет, нарадзілася тое ягня,   
якое шпурнуць ваўкам з валасатымі сэрцамі!   
Кроўю нявіннага паспрабавалі сцерці звярыны выскал   
з твару таго, хто быў створаны   
па падабенстве Божым. 
Сплыла дзьве тысячы год і люстэркі гавораць,   
што спроба была няўдалай.   
Словам, табе заўжды падабаліся ванны з гарачай крыві.   
І да архангелавых труб, здаецца, яшчэ так далёка.   
Можа, ва Ўсявышняга знойдзецца яшчэ адзін сын?