зiмовая паштоука

Наталья Клепикова
 Зімовую паштоўку
 Мне нехта дараваў.
 Прыхільнік цi сяброўка,
 Мне радасць хто з іх даў?
 
 
 На ёй блішчалі зоркі,
 На ёй- дабра радкі...
 Настрой быў трохі горкі,
 А зараз- не такі !

 Хай за акенцам сцюжа
 Па вуліцах прайшла,
 У доме маім ружа
 Раптоўна зацвіла ...
 

 I кропелька увагі,
 I вершы для мяне-
 Нібы ў нябёсах птахі,
 Прамень ў маім акне...