Лiст Сяргею Верацiлу з Лысай Гары

Сержук Сыс
Паслухай, дзядзечка, у нас
Усё засьнежана дарэшты…
Чытаць па сьнезе - самы час,
Ды нешта не ідзеш ты…

Вакол – здзічэлы краявід:
Нібы на ўскрайку сьвету.
І толькі я, як сьледапыт,
Шукаў твае прыкметы.

Але ні сцежак, ні сьлядоў
На Узгор’і не знайшлося,
Ніхто не кінуў жменю слоў –
Даўно перавялося!

Вось нашы Буды—тры дубы,
Вось азярынка ў коме,
Твая вартоўня – дом журбы,
А ты не выйшаў з дому…

2015.