Цвети наш Витебск

Галина Синякова
на белорусском языке

На Беларусі сінявокай
Так шмат прыгожых гарадоў,
Няхай звініць напеў высокі:
Я Віцебск слаўлю зноў і зноў!
            
                Гучыць наўкол імя Шагала,
                Базар Славянскі тут шуміць,
                Гадоў у Віцебска - нямала, -
                Ён малады, у ім - люба жыць!

У Віцьбу Ратуша глядзіцца,
Як у люстэрка, - з даўніны,
Натхненню мастакоў - крыніца -
У водах Віцьбы і Дзвіны,

Святлом Славянскага базару
Збірае Беларусь сяброў,
Няхай мінаюць горад хмары,
Красуй наш Віцебск - зноў і зноў!