Восеньскi ветрык

Галина Харитоненко Анкута
Мяне пацалаваў увосень ветрык,
Ля вуснаў ён гарэзлiва праплыў,
I яблык шчодры водар мне з паветра
У дзень апошнi жнiўня падарыў.

Прымусiў ён сланечнiкi качацца,
I дрэвы, што вакол мяне растуць…
Усё жывое стала з iм спрачацца –
I птушкi, што на поўдзень не лятуць:

«Так хочацца ўсiм нам яшчэ пагрэцца!
Ты, ветрык, лепш аблокi праганi!
Ад восенi нiкуды нам не дзецца…
Але ж мы любiм сонечныя днi!»

Шапталi ветру кветкi i лiсточкi,
I я iх падтрымала, бо хачу,
Каб цёплымi былi i днi, i ночкi,
Iнакш на поўдзень птушкай палячу…

                29. 08. 2014