Iмкнулася душа...

Галина Харитоненко Анкута
Усё старэе з часам, i бярозка,
Што  ў лесе ля сцяжыначкi  расце,
Пра шлях жыццёвы – доўгi i няпросты –
Нам можа расказаць па берасце.

Калiсьцi ў маладосцi белым целам
Блiшчэла памiж сосен i дубкоў,
Да сонца дарасцi тады хацела:
 Гучаў матывам шчасця вечны зоў.

Галiнак станавiлася ўсё болей,
Мацнелi з кожным годам каранi,
Iмкнулася душа ўгару да волi,
I лес  яе ад ветру баранiў.

Сасёнкам, што вакол растуць, –  удзячна,
Яна iм сыпле золата сваё…
А дзе ж той белы колер? Ён нябачны:
Зрабiўся чорна-шэрым за жыццё.

Не важна ўжо цяпер, якiя колер
I вопратка на целе  дарагiм…
Iмкнулася бярозка ўверх да волi, –
Жыццё i не ўяўляецца другiм!
                23. 01. 2014