А час бяжыць усё хутчэй

Галина Харитоненко Анкута
Здаеццца, што бяжыць з гадамi час
Ад студзеня да снежня ўсё хутчэй.
На гэта ёсць, сябры, адзiн адказ:
Знаёмы шлях намнога карацей.

Аднолькавыя святы  -  кожны год,
Не вабiць навiзной паўтор падзей…
Хай будзе ў годзе новым шмат прыгод –
I зробiцца ваш год, сябры, даўжэй.

                29. 01. 2013