Самакат

Галина Харитоненко Анкута
 Аднойчы дзядзя Томаш
Зрабiў мне самакат –
Гарыць усё, вядома ж,
У майстарскiх руках.

Падшыпнiкi, дзьве дошкi –
I транспарт быў гатоў!
«Дзяўчо, цiшэй едзь трошкi!»
Ды дзе там… Раптам – стоп!!!

Няроўная дарожка! –
Зламаны самакат…
Параненая ножка,
I слёз дзявочых град.

Ды слёзы – не ад болю:
Дзе самакат мой, дзе?
Няма яго ўжо болей…
Паможа хто ў бядзе?

I мару з таго часу
Я пяцьдзесят гадоў:
Хто падарыць адразу
Мне самакат гатоў?
                30. 05. 2011