Анюцiны кветкi

Галина Харитоненко Анкута
У панi Анюты раслiны растуць,
I дружна квiтнеюць, – яны
Як быццам гавораць ёй: «Аня, забудзь
Пра жахi мiнулай вайны,

Калi прыгажуняю ты маладой
Павiнна пакiнуць была
Радзiмы любiмай куточак сваёй –
Нямеччыны дух прыняла…»

Цяпер у мiнулае ўсё адышло.
Трывожыць парой успамiн…
Ды грэе душу, як анёла крыло,
Квiтнеючых мора раслiн.


                03. 06. 2011

Этой зимой пани Анюты не стало...
    2019/2020