Пра каханне

Галина Харитоненко Анкута
Цi будзеш ты любiць мяне, мой мiлы,
Калi старэнькай стану я зусiм?
Цябе ж любiць я буду да магiлы,
I гэта я магу сказаць усiм:

Суседзям, што штодня ў пасёлку бачым,
I дзецям –  iх мы любiм больш за ўсiх,
Рачулцы – мы на ёй з табой рыбачым:
Табе, мой любы, мой апошнi ўздых!

Жыццё ляцiць, падобнае камеце,
I след патухне хутка, што тады?
Любоў у iм важней за ўсё на свеце,
Цяплом яе пранiзаны гады,

Што нам з табою разам давялося
Icцi, мой родны, вельмi доўгi час…
Ты помнiш, як каханне пачалося?
Няхай яно не скончыцца для нас!

Тады не будзе, веру, канца свету –
Любоўю можна ўсё перамагчы!
Малюся, як на добрую прыкмету,
На зорачку Венеру я ўначы...
                12. 12. 2012