У вачах тваiх патану, можна?

Макс Хот
Перевод стихотворение Роберта Рождественского

У вачах тваіх патану - Можна?
Бо у вачах тваіх патануць - шчасце.
Падыду і скажу: "Прывітанне,
Я кахаю цябе" - Складана?
Не, не складана гэта, а цяжка.
Вельмі цяжка кахаць - Верыш?
Падыду я да абрыву крутому,
Валіцца буду - Злавіць паспееш?
Ну а калі з'еду - Напішаш?
Я хачу быць з табой - Чуеш?
Вельмі доўга…
Усё жыццё, разумееш?
Значыць разам заўсёды - Хочаш?
Я адказу баюся - Ведаеш?
Ты адкажы мне, але толькі моўчкі,
Ты вачамі адкажы, кахаеш?
Калі так, то тады абяцаю,
Толькі шчасце ў жыцці спазнаеш!
Калі не, то цябе малю я:
Не глядзі на мяне з дакорам,
Не цягні сваім поглядам - вірам,
Я кахаць цябе буду - Можна?
Калі не - усё роўна буду!
І заўсёды прыйду на дапамогу,
Калі будзе табе трывожна!