жанчына...

Анастасия Котюргина
А жанчына нясе пацалунак
На адвыклых ад шчасця вуснах.
Непрадбачаны падарунак -
Гэты водар жыцця спакусны.
На шчацэ заірдзеецца дотык,
Толькі лепшага шчасця не мае:
Ёсць каханне, што носяць ўпотай,
Ёсць каханне, якім трымаюць…
Ёсць каханне і больш не трэба
Аніякай глыбокай плыні…
Ёсць каханне, а значыць неба
Усміхаецца ўслед жанчыне…

20-10