Iндык

Людмила Брановская
   Ай балды-балды-балды!
   Ты чаго ідзеш сюды!?
   Я галоўны ў двары,
   Што ты мне ні гавары!

   Распушчу свой веер-хвост,
   Затрасу чарвячны нос,
   Крылы у бокі расхіну
   І нагамі тупану,
 
   Пер,е дыбам падыму -
   Страшна нават самаму,
   І надзьмуся вельмі важна.
   Я індык! Баец адважны!

   Найважней мяне няма!
   Я кажу вам нездарма!