Снегу белага дым

Леонид Пранчак
СНЕГУ БЕЛАГА ДЫМ

Падкрадзецца зіма,
Падкрадзецца журба...
Снег за вокнамі –
Свята душы.
Цішыня, чысціня,
Ты, світанне і я.
І на шыбах – вясны міражы.

Парадоксы жыцця.
Радасць, смутак і боль.
Мы з табой...
Ці шчаслівыя мы?
Па-над шыферам стрэх
Ціха падае снег –
Серабрыстыя слёзы зімы.

Новы дзень узышоў
Над прасёлкам лясным
Мірыядамі зор залатых.
Снегу белага дым
Родны мне нават тым,
Што уранку па ім
Пойдзеш ты!