снег...

Анастасия Котюргина
Выпадковы снег і прарочы
Снег. Падсыплюць на двор штоночы,
Бы дзяўчынцы табе - нясмелы,
Снег Калядны (ён самы белы)!
Расцярушаць нябёсы крылы.
Снег раз'юшаны, снег астылы.
Ён і сам спакушае вечнасць -
Снег - здабытая недарэчнасць.
Усё пад ім у душы расТане
Ці то белае невяртанне
Забаліць унутры пустэчай?
Ды й гарэзліва снег скамечыць
У пухнаты сняжок твой хлопчык
і па белым жыцці пакрочыць...
Што жа - ўпадзем на снег нямілы
Ён табе дамалюе крылы.
З імі супраць усяго жывецца.
Не шкада іх, апошніх, будзе,
хай і студзень і той асудзіць.
Супраць месяца аднаверца
Застанецца мне сэрца. Сэрца...
Ды й дакор твой - ужо нясмелы,
Снег Калядны, што самы белы. (31.12.20-13)