Начныя строк

Юркевич Мария
З цеплынёю яскравых зорак
Развіталіся мы назаўсёды.
Ноч малюе свае ўзоры,
У цёмным небе шукаем свабоду.

У тыя высі узнесліся з ветрам
Над Дзвіною ў паўночнай цемры.
Дзе ты ходзіш, праменьчык светлы,
Калі мары вітаюць у паветры?

Затаіўшыся ў думках таемных,
Сон ідзе ў цішы па праспектах,
Пакуль Сонца схавалася ў хмарах.

Тут няма болей свету і цемры,
Перад намі бясконцае неба,
Перад намі празрыстыя мары...