З цеплынёю яскравых зорак...

Юркевич Мария
З цеплынёю яскравых зорак
К нам прыходзяць таемныя мары...
Верны сябар альбо кляты вораг?
Хто такі ты на самой справе?

Добры сон ці прывід няўзрачны?
Ты прыйшоў да мяне сярод ночы.
Пакуль вецер на вуліцы плача,
Не глядзі ў мае сумныя вочы.

На світанку растаюць абдымкі
І развеецца лёгкая дымка,
Калі вецер падзьме лагодны.

...Калі Сонца ўзышло над Дзвіною,
Ноч сышла і з вялікай сумою
Развіталіся мы назаўсёды...