Не сумуй

Юлия Левша
Вясна прыйшла!
На панадворку сакавік.
Які выдатны час, пара кахання!
Чаму ж ты тварыкам панік,
Мой даражэнькі любы сябра?

Ты паглядзі – вакол жыццё!
Сама прырода абудзілась!
На ветцы паказаліся гракі,
З бярлогі сонны мішка вылез.

Звініць вясёлая капель,
Праменні сонца вусны лашчаць,
А жаўрукі над полем заспявалі трэль,
На лаўцы кошка кацяняці песціць.

Мой дружа, не сумуй, зірні на свет,
Убач вясеннія малюнкі.
І знойдзецца ў тваім жыцці прасвет,
Залье ўсмешка смехам звонкім!