бэз

Анна Федорук
Для цябе, матулечка мая,
Бэз зацвіў на светлым фоне неба...
Даляцела цеплыня твая
Да мяне праз воблачнае срэбра...

Размаўляю з бэзам, як з табой,
І кажу, што сумавала дужа...
Нібы лёсам, ветрык нада мной
Сінімі пялёсткамі закружыць...

Мама, як хацелася бы мне,
Каб тваёй далонню стаў пяшчотнай
Той пялёстак, што ў жыццёвым сне,
Кружыць чорнай птушкаю самотнай...