Жыццё

Ольга Маро
Шклянка малака ды хлеба луста.
Хуста. Сала шмат. Бурак. Капуста.
Хлеў. Царква. Калодзеж. Палаццё.
Лічыш простай справай ты жыццё,

Бо яно ізноўку ў тваёй хаце
З’явіцца ў абліччы кураняці,
Сядзе на далоні у дзіцяці
Сонейка з вясною пільнаваці.

Ды цялём вільготным спатыкнецца,
Неўзабаве ўсмешкай адаб’ецца,
Ды праз вымя пацячэ ў працяг
Вечнага жыцця салодкі смак.