восень

Анна Федорук
За шыбай вецер свішча.
Душа імкнецца да яго.
Там небывалае ігрышча.
Там лісце танчыць карагод.

Там восень зводзіць лёсы:
Рыхтуе нас да халадоў.
Там дождж спявае босы,
Нібы чытае багаслоў.

Застаўся там між кронаў
Парфум твой шалікам старым,
Нібы ад сцюжы абарона.
Знайду яго. Зраблю сваім