Натхненне, або нашы у Iталii

Ольга Жогло
... А ў лiстападзе(?) прыляцелi
блiскучапёрыя шпакi,
на куст, пакуль зялёны, селi
I заспявалi-дзiвакi!

Так заспявалi-хто б паверыў:
Не на радзiме ад вясны,
Не перад новаю кватэрай,
А што жывыя ўсе яны.

Жаўцее куст,шпакі спяваюць,
Як чаўнакі, у кусце снуюць,
Няўжо мяне пераканаюць,
Што тут i гнёзды яны ўюць?

А на радзiме-час мяцелiц
I будзе доўгаю зiма.
Як добра, што вы прыляцелi
Сюды, дзе голаду няма,

I куст знайшлi, на iм- насенне-
Усё,што трэба для... НАТХНЕННЯ?