Ода лесу

Ольга Жогло
 Мой лес...чарнiцы i грыбы.
 Блукаю сцежкамi рудымi,
 Вiтаю сосны i дубы,
 Нiжэй схiляюся пад iмi
 
  Iнакш чарнiц не назбiраць,
  Каб рукi чорныя i вусны.
  Як мне з табой не сябраваць,
  лес гаманкi i шматгалосны!
 
  Як не паслухаць хор такi,
  Дзе разам вецер,дрэвы, птушкi
  I дзе кувае мне гадкi
  Зязюля шэрая-кукушка!
 
  Матулю згадваю сваю,
  Блакiт вачэй яе -у чарнiцах.
  У далекiм светлым тым раю
  Няхай ёй лес наш часта снiцца:

  Баравiкi пасля дажджу,
  Што нам пад рукi самi лезуць...
  Мне лес вылечвае душу,
  I я складаю оду лесу.
 
      
   ЧАРНIЦЫ
 Чарнiцы, мiлыя чарнiцы,
Майго дзяцiнства таямнiцы.
Глядзяць блакiтнымi вачыма
I утрымацца немагчыма,
Каб нiзка iм не пакланiцца,
не адщыкнуць з галiнкi гнуткай
Сiвую ягадку-чарнiцу-
мiнулых дзён далёкiх сведку.
Нямую сведку таго часу,
 Калi чарнiчны лес адразу
Садком дзiцячым быу i школай
Амаль для усiх дзяцей вясковых.
Тут выхавацельнiцы-сосны
Нас сустракалi ранкам росным
I мы заняткi пачыналi-
Чарнiцы спелыя збiралi.
Хоць камары пякуць балюча,
Не варта быць у адстаючых!
Сяброукi спрытныя такiя!
Сяброукi зараз гарадскiя...
I ужо гукай- не дагукацца
I разам ранкам не сабрацца,
Каб з гаманой па сцежцы вузкай
Закрочыць шпарка у лес няблiзки.
Туды,на урок нялёгкай працы,
Прыйшло у свой час маё юнацтва
Там мае мары,спадзяваннi,
Там першы боль расчаравання.
I рану першую на сэрцы,
Як на сасне падсочку тую,
Гаiлi мне мае чарнiцы
Сваёй пяшчотаю святою...