Памяцi Вiктара Пятровiча, паэта, журналiста i сябр

Ольга Жогло
   Адчуваю i боль, i вiну-
  Не змагла папрасiць прабачэння...
  Суцяшае, што ноч не засну,
  Буду думаць табе прысвячэнне.
  Пры свячэннi тваёй душы
  Ужо з таго, паралельнага, свету...
  Гаварыў: не лянуйся, пiшы,
  Упрыгожвай часцей газету.
  Жартаваў,нават крышачку кпiў.
  Быу падтрымкай твой светлы гумар...
  З дзеясловам кароткiм "быў"
  Прымiрыцца пакуль не магу я...
  Нагадаў ты нам доўга жыць,
  Каб усё парабiць паспелi
  Пры свячэннi тваёй душы
  З неба зорнага, Касiaпеi*


         *Паэтычнае аб'яднанне з такой назвай iснавала пры газеце у г. Лунiнцы