Веранiка Мусвiдас. Мой дзед. Нiканору Марозаву

Памяти Никанора Морозова
http://www.stihi.ru/2015/03/30/4396

Мой дзед змагаўся за мяне,
Каб я шчаслівы быў,
З чытання ведаў аб вайне
І мірны час цаніў.

Мой дзед, паэт, адклаў пяро,
Не дапісаўшы верш,
Бо выбраў іншую з дарог –
Быць воінам найперш.

Ён кожны дзень ішоў у бой,
Сябе не шкадаваў,
Бо ваяваў за мой спакой,
За праўду ваяваў!

Дамоў вярнуўся ледзь жывы,
Начамі спаць не мог:
Такой цаною ад вайны
Мяне ён убярог…

Я свечку ў храме запалю,
Скрозь слёзы на вачах
Сваёй малітвай асвятлю
Дзядулі зорны шлях.

Верш праўнучкі Ніканора Марозава, Веранікі Аляксандраўны Мусвідас