Не пусцi...

Ольга Жогло
 
  Не пусцi мяне, горад,
 У чужую краiну,
 Там нi горы, нi мора
 Не заменяць айчыну.
 
 Не пускай мяне, родны,
 На вакзал па бiлеты,
 Мы i тут з табой годна
 Правядзем наша лета.
 
 Затрымай хоць да святаў,
 Лепш да Дня Перамогi,
 Мо заблытае нехта
 Мае планы-дарогi.

 Засланi мяне, дружа,
 Лiўнем сумным i сонным,
 Разлiлiся каб лужы,
 Прараслi парасоны.
 
 Асляпi мае вочы
 Снегам белым, маланкай,
 Зарападам уночы,
 Я ж твая- гаражанка.

 Ах, чаму закрываеш
 Ты чырвонае вока,
 А зялёным мiльгаеш,
 Адпускаеш i легка?

 Паiграў у маўчанку-
 Я ж сумненнямi поўна,
 Я твая, лунiнчанка,
 А табе ўсё роўна.

 Адпускаеш, нястрогi-
 Нi iльвоў, нi ваўчыцы,
 Зебры спяць па дарогах
 I цягнiк мой iмчыцца...