Вялiкодны Дзень

Иван Супрунович
"Тады адчыніў ім розум
на уразуменне Пісаньняў
і сказаў ім:так напісана,
і так належала адпакутаваць
Хрысту і уваскрэснуць з мертвых
на трэці дзень.." (Лука 24;45-46)

Святкуем сення Вялікодны Дзень
І шчыра верым: ен прынес нам шчасце.
Аб гэтым  кажа  сонейка  прамень
І спевы птушак разнастайнай масці.

Аб гэтым сведчыць сэрца супакой,
Што атрымалі мы пры  пакаянні,
І тое, як Хрыстос Своей  рукой
Нам зберагае кожнае  дыханне.

Ен нездарма прыйшоў у гэты свет,
Зацяўшы вусны ад жахлівай болі;
Усе сцярпеў, каб Новы  Запавет
Пакінуць людзям для шчаслівай долі.

Ен не застаўся у труне ляжаць,
Бо джала смерці у Ім не мела сілы.
Сваей уладай здолеў Ен узняць
Сябе ад  змроку вечнае магілы.

І зараз там, з нябеснай вышыні,
Хрыстос  нас азірае змалку,
Каб падтрымоўваць менавіта тых,
Хто сэрцамі Яму аддаўся цалкам...

Жыццем, душою, роздумам  усім
Імкнуцца трэба нам заўжды да Бога-
Тады  мы  знойдзем асалоду у Ім
І рэдкай госцей стане нам трывога.

Святкуем сення Вялікодны  Дзень!
Сваею  перамогаю над  смерцю
Хрыстос нам  гарантуе, што  ідзе
Ратунак тым, хто будзе Яму верным!
.................................