У халоднай майстэрнi

Ольга Жогло
 У халоднай майстэрнi,
дзе воблака дыму,
жаданую госцю
ты больш не абдымеш
i больш не пасадзiш
 яе ля камiна
насупраць няскончанай
сцiплай карцiны.
Палiтрамi фарбаў
мальберт не ўсмiхнецца,
гарачая кава
на дол не пральецца,
i жартаў не будзе
больш шчырых i простых-
палохаюць людзi
каханне ўзростам.
 

        Нашы рэдкiя спатканнi...
      За пачУццем не паспець!
      Не саромейся кахання,
      Не палохайся гарэць!
      Хiба многа познiм кветкам
      Трэба сонца i вады?-
      Так i нам, каб толькi зрэдку
      Забывацца пра гады,
      Толькi б ведаць, толькi б верыць,
       Што паклiчаш, пазавеш,
       Што заўжды адчынiш дзьверы,
       Новы выслухаеш верш,
      Што барвовы лiст на клёне
      Не забудзешся сарваць,
      Каб падкiнуць у агонь мне-
      Я хачу яшчэ кахаць!